Расія перанакіравала беларускую нафту ў марскія парты

21.01.2011, 23:56  |  Навіны » Эканоміка

Расейская кампанія «Траснафта» пачала 21 студзеня пастаўкі нафты, якая дагэтуль прызначалася для Беларусі, альтэрнатыўным пакупнікам праз марскія порты.

Як паведаміў прэсавы сакратар расейскага аператара нафтаправодаў Ігар Дзёмін, такое рашэнне прынята пасля таго, як
перамовы прэм’ераў Беларусі і Расеі па цане на нафту скончыліся безвынікова.

«У студзені мы перанакіравалі нашы плыні на Гданьск, Прыморск і Новарасійск. Аб’ёмы досыць вялікія, каля 1,5 мільёна тон у месяц», — заўважыў прадстаўнік «Транснафты», перадае Reuters.

У выніку спрэчак па цане нафты паміж Беларусьсю і Расеяй кампанія мусіла запампоўваць больш сыравіны ў сховішчы на тэрыторыі РФ, аднак цяпер надышоў час іх вызваляць. «У нас цяпер утварыліся досыць вялікія аб’ёмы нафты ў сховішчах, але паколькі бакі не дамовіліся, мы гэтую сыравіну прадамо», — сказаў спадар Дзёмін.

Крыніца: nn.by

Навіны па тэме