НІСЭПІ абнародаваў дадзеныя па прэзідэнцкіх выбарах

24 студзеня 2011 12:07  |  Навіны

Незалежны інстытут саацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПІ) абнародаваў свае дадзеныя аб выніках прэзідэнцкай кампаніі. У адпаведнасці з імі за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 51,1 працэнтаў апытаных. У Мінску 39,9 працэнтаў, у правінцыі 62,3%. З альтэрнатыўных кандыдатаў найбольш набраў Уладзімір Някляеў – 9,7%, за ім Андрэй Саннікаў – 7%, Віталь Рымашэўскі – 4,2%, Яраслаў Раманчук – 3,7%, Алесь Міхалевіч – 3%, Мікалай Статкевіч – 1,9%, Рыгор Кастусёў – 1,8%, Віктар Цярэшчанка – 0,7% і Дзмітрый Ус – 0,6%. Усе апаненты Луканэнка набралі разам 32,6%.

Палітолаг і сацыёлаг Сяргей Нікалюк лічыць, што гэтым дадзеным можна давяраць. Паводле яго словаў, улічваючы магчымае нежаданне апытаных наўпрост адказваць на пытанне, за каго яны галасавалі, анкета складаецца з ускосных пытанняў і сукупнасць адказаў паказвае, за каго апытаны галасаваў:

– Калі мы параўнаем вынікі з вынікамі 2006 і 2001 гадоў – не толькі рэйтынгі, але і становішча грамадства, – дык убачым, што ўсе паказальнікі, што характарызуюць працэсы ў грамадстве, знаходзяцца недзе паміж паказальнікамі 2001 і 2006 года. 2006 год – час, калі ў гэтай улады меўся максімум рэсурсаў, ёй не трэба было ў апошні момант збіраць сродкі, каб павысіць зарплаты. Рэйтынг быў тады вышэйшы – калі я добра памятаю, дык тады за яго прагаласавалі 58%, а цяпер – 51%.

Сяргей Нікалюк прагназуе, што далейшы ўзровень рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі будзе залежаць ад сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне. Паводле яго меркавання, праблемы Лукашэнкі будуць нарастаць.

Болей навін