Уладзь Яроменак зьняволены ў СІЗА КДБ

28 студзеня 2011 15:29  |  Навіны

Позна ўвечары 27 студзеня стала вядома, што сябра БХД і Маладога Фронту Уладзь Яроменак, які днём раней не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна пасьля адбыцця 7-сутачнага арышту, пераведзены ў статус “падазраванага” па справе аб масавых беспарадках па арт. 293 КК і ўзяты пад варту.

 

Ён находзіцца зараз у СІЗА КДБ. Інфармацыю пра гэта пацьвердзілі ў праваабарончым цэнтры “Вясна”.

Яроменак пасьпеў адбыць пасьля выбараў ужо два адміністратыўныя арышты. Першым было яго зьняволеньне на 15 сутак пасьля акцыі салідарнасьці 20 сьнежня. Другі раз маладафронтаўца арыштавалі пасьля допыту ў КДБ у якасьці сьведкі па справе аб масавых беспарадках. Тады малады чалавек таксама зьнік, і цягам сутак не было вядома, дзе ён знаходзіцца.

Сёньня чакаецца допыт Яроменка з удзелам яго адваката.

Болей навін