БХД шукае кватэру для сустрэчаў у Менску

03 лютага 2011 17:15  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі шукае 2-пакаёвую кватэру ў Менску на ўмовах арэнды для сустрэчаў сябраў аргкамітэту.

Просім адгукнуцца смелых людзей, якія не пабаяцца афіцыйна здаць сваю кватэру ў арэнду для сустрэчаў сябраў БХД на працяглы час, пажадана ў цэнтры Менску ці па лініі метро. Кантактны тэлефон: + 375 29 167 34 35 (Велкам)

Таксама звяртаемся да ўсіх дэмакратычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, якія маглі б праявіць салідарнасць і на адзін вечар у тыдзень на 2 гадзіны прадаставіць памяшканне для сустрэчаў аргкамітэта БХД у Менску.

Нагадаем, пасля ператрусу ўначы з 19 на 20 снежня 2010 года  БХД вымушаная была з’ехаць з папярэдняй арандаванай кватэры ў Менску.

Болей навін