Егіпецкія хрысціяне абвергнулі мусульманскі характар рэвалюцыі

06.02.2011, 19:46  |  Навіны, Свет

На плошчы Тахрыр ў цэнтры Каіра днём у нядзелю, 6 лютага, адбылося хрысціянскае богаслужэнне, паведамляе тэлеканал "Аль-Джазіра". Яго праводзіла Копцкая абшчына. Адна з мэтаў службы - абвергнуць сцвярджанні, што пратэсты супраць рэжыму Хосні Мубарака ініцыяваныя і падтрымліваюцца выключна ісламістамі з руху "Браты-мусульмане".

 

Копты - егіпецкія хрысціяне - складаюць да 10 адсоткаў 80-мільённага насельніцтва Егіпта. Большасць з іх належыць да Копцкай праваслаўнай царквы, адной з так званых дахалкідонскіх старажытнаўсходніх цэркваў (нараўне з Армянскай, Эфіёпскай, Эрытрэйскай, Сірыйскай і Малабарскай).

 

Копты прымаюць актыўны ўдзел у пратэстах, якія працягваюцца ў Егіпце трэці тыдзень. Так, "Аль-Джазіра" і іншыя СМІ неаднаразова паведамлялі, што менавіта копты бралі на сябе абарону плошчаў і мячэцяў па пятніцах, калі мусульмане адпраўляліся на малітву.

У ноч на 6 лютага стала вядома, што "Браты-мусульмане", насуперак сваім ранейшым абяцанням, ўступілі ў перамовы з уладамі. Гэтая ісламісцкая арганізацыя знаходзіцца ў Егіпце пад забаронай. Яе прадстаўнікі найбольш актыўныя ў вулічных пратэстах, асабліва ў Александрыі. Раней "Браты-мусульмане" аспрэчылі сцвярджэнні, што яны маюць намер пасля звяржэння Хосні Мубарака ператварыць Егіпет у ісламскую дзяржаву, і адмовіліся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, якія пакуль намечаны на верасень 2011 года.

 

Егіпецкія хрысціяне абвергнулі мусульманскі характар рэвалюцыі

Крыніца: tut.by

Навіны па тэме

Фото юзера doncambino
doncambino 19.02.2011