Хрысціянскія дэмакраты Славаччыны выказваюць салідарнасць з БХД

09 лютага 2011 17:49  |  Навіны

У сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў і крымінальным пераследам лідэраў БХД атрымалі ліст падтрымкі ад старшыні славацкай партыі Хрысціянска-Дэмакратычны Рух (KDH) Яна Фігеля, які займае пасаду першага віцэ-прэм’ера Славаччыны, міністра транспарту, будоўлі і рэгіянальнага развіцця.

“Шаноўныя сябры, шаноўныя сустаршыні!

Мы вельмі ўважліва сочым за той сітуацыяй, якая склалася ў вашай краіне пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбраў 19 снежня мінулага года. Асабліва ўважліва мы адсочваем становішча вашай партыі, звяртаючы ўвагу на ўсе вашыя цяжкасці.

Уся тая інфармацыя, якой мы валодаем, пацвярджае, што лідэры БХД імкнуліся прадухіліць гвалт на плошчы Незалежнасці 19 снежня і ніякім чынам не падтрымлівалі ані ўдзельнічалі ў гвалтоўных дзеяннях. Мы лічым несправядлівым і неабгрунтаваным тое, што крымінальныя справы былі распачатыя супраць Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца, які да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ.”

Таксама Ян Фігель выказвае спадзеу ў хуткім часе пабачыць пераследаваных лідэраў БХД на свабодзе і запрашае іх наведаць Славаччыну.

Болей навін