Музыкі патрабавалі вярнуць касьцёл сьвятога Язэпа (Фотарэпартаж)

14.02.2011, 23:10  |  Навіны, Культура, Абаронім касцёл св. Язэпа

У Касьцёле сьвятых Сымона й Алены (Чырвоным касьцёле) у нядзелю 13 лютага адбыўся канцэрт, мэтай якога было чарговы раз зьвярнуць увагу на сытуацыю з былым касьцёлам сьвятога Язэпа й прыбудаваным да яго кляштарным комплексам, якія ўлады насуперак патрабаваньням вернікаў хочуць ператварыць на гатэль.

 

Заля тэатра "Зьніч" не зьмяшчала ўсіх жадаючых патрапіць на канцэрт, большасьць слухачоў вымушаная была стаяць, але ніхто не пашкадаваў пра тое, што прыйшоў. Сцэна была аформленая толькі сьвечкамі, якія былі выкладзеныя ў форме крыжа.

 

Напачатку  зь вітальным словам да прысутных зьвярнуўся ксёндз-вікары Чырвонага касьцёлу Віталь Маргуноў. Пасьля ягонага выступу распачаўся канцэрт, на якім выступілі такія славутыя беларускія выканаўцы, як Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Андрусь Мельнікаў, Тацяна Беланогая, гурт “Рэха”, Зьміцер Вайцюшкевіч й іншыя. 

 

Падчас канцэрту прысутныя маглі азнаёміцца таксама з гісторыяй і сучасным станам касьцёлу сьвятога Язэпа з расповяду вядоўцы і слайд-прэзэнтацыі фатаздымкаў самога касьцёла і кляштара бернардынаў.


Скончыўся канцэрт супольным выкананьнем гімну “Магутны Божа”, які стоячы сьпявала ўся заля. На выхадзе кожны з прысутных мог напісаць свае малітвы на адмысловым стэндзе.

 

Музыкі патрабавалі вярнуць касьцёл сьвятога Язэпа (Фотарэпартаж)Музыкі патрабавалі вярнуць касьцёл сьвятога Язэпа (Фотарэпартаж)Музыкі патрабавалі вярнуць касьцёл сьвятога Язэпа (Фотарэпартаж)Музыкі патрабавалі вярнуць касьцёл сьвятога Язэпа (Фотарэпартаж)Музыкі патрабавалі вярнуць касьцёл сьвятога Язэпа (Фотарэпартаж)

Музыкі патрабавалі вярнуць касьцёл сьвятога Язэпа (Фотарэпартаж)

 

Фота Надзеі Гацак

 

 

 

 

 

 

 

Навіны па тэме