Марыя Новікава "Размаўляй са мной па-беларуску" (mp3)

21.02.2011, 18:25  |  Грамадства, Культура

Сайт БХД віншуе ўсіх сваіх наведнікаў з днём роднай мовы і зьмяшчае з гэтай нагоды вершасьпеў нашай прыхільніцы паэткі і барда, шчырай хрысьціянкі Марыі Новікавай "Размаўляй са мной па-беларуску". Марыя Новікава мае музычную адукацыю, працуе арганісткай ў Чырвоным касцёле, выкладае музыку дзецям у школцы пад Менскам.

 

Размаўляй са мной па-беларуску...

 

 

razmauliaj_sa_mnoj_pa-bielarusku.mp3 [1,1 Mb]

 

І ў палацы, і на сцежцы вузкай,

Каб душа магла пачуць душу,

Размаўляй са мной па-беларуску,

Размаўляй па-роднаму, прашу.

 

Не шукай эпітэтаў замежных.

Каб душа кранулася душы,

Ты маёй натуры незалежнай

Словы беларускія скажы.

 

І ў журбе, і ў шчасці, і ў трывозе,

А таксама -- на святой мяжы,

На апошняй для мяне дарозе

Слова беларускае скажы.

 

Каб маглі сустрэцца ў іншым свеце

У нязнаным, вечным тым віры

Душы нашы – кроплі дзве ў сусвеце, --

Ты па-беларуску гавары.

 

Навіны па тэме

Фото юзера yvnovndsnun
yvnovndsnun 25.02.2011
PwHDNn <a href="http://rzkovhrivlcu.com/">rzkovhrivlcu</a>, ljykodpkeggm, [link=http://ezyuioiyiejc.com/]ezyuioiyiejc[/link], http://hzgtdeqctlzx.com/