Улёткі «Свабоду Паўлу Севярынцу!» на галоўнай вуліцы Віцебску

28.02.2011, 22:52  |  Навіны, БХД, Грамадства

Віцебскія актывісты грамадзкага моладзевага руху «Вольны шлях» вырашылі падтрымаць зьняволенага палітыка. У цэнтры гораду зьявілася некалькі дзясяткаў улётак з патрабаваньнем «Свабоду Паўлу Севярынцу!»

 

Улёткі былі вывешаны на слупах і будынках уздоўж цэнтральнай вуліцы Леніна — ад аднайменнай плошчы да плошчы Перамогі.

Паводле Аляксандра Кузьняцова, аднаго з стваральнікаў «Вольнага шляху», улёткі мусяць нагадаць мясцовым жыхарам пра тое, што ў СІЗА КДБ з 19 сьнежня мінулага году ўтрымліваюць палітыка-земляка, якога ў Віцебску многія ведаюць і памятаюць.

Навіны па тэме

Фото юзера dzianis
dzianis 01.03.2011
A dze fota?