«Малады Фронт.Kidneping». Працяг

05.10.2009, 23:05  |  Навіны » БХД

Актывістка БХД  ледзь адбілася ад міліцыянта у цывільным за тое, што зрывала ганебныя лістоўкі , якія абражваюць лідэра Маладога фронту Змітра Дашкевіча.  

Учора увечары адна з актывістак БХД вярталася увечары дадому. Вышаўшы з метро  Партызанская,  яна заўважыла налепленыя на стаўбах  налепленыя лістоўкі наступнага зместу:

«В доме №89Б по партизанскому проспекту подпольно проживает организатор псевдорелигиозной общины «Молодой фронт», так называемый Змитер, который вербует в свою секту подростков и малолетних детей,  зомбируя их, подстрекает на совершение насилия. Посмотрите на его портрет. На его совести не один десяток загубленных детских душ». Знізу быў яшчэ подпіс “Родительский камитет по защите прав и свобод детей приглашает вас посмотреть фильм «Молодой фронт.Kidneping»” і спасылка на сайт, дзе можна паглядзець  гэты фільм.

Асабіста ведаючы Змітра як сумленнага хрысціяніна і лідэра моладзевай арганізацыі “Малады фронт”, ніяк не падобнай да таго, што было напісана ў  лістоўцы, абураная жанчына сарвала лістоўку.  Падыходзячы да прыпынку яна заўважыла  яшчэ асобнікі лістовак. Гэтыя яна таксама сарвала. Тут да яе падышоў чалавек у цывільным з шклянкай піва у руках, схапіў жанчыну і, прадставіўшыся супрацоўнікам міліцыі, стаў цягнуць яе у метро. Хутчэй за усе у пастарунак на станцыі. Ніякіх дакумантаў ён не прад’яўляў.  

Як паведаміла актывітка,  на прыпынку аказаўся малады чалавек, які і вызваліў актывістку з рук міліцыянта. Сеўшы у таксоўку, жанчына бачыла, як той чалавек у цывільным некаму тэлефанаваў, нешта паведамляў. Карыстаючыся магчымасцю яна хоча падзякаваць таму хлопцу, які дапамог вызваліцца, бо не паспела зрабіць гэта ўчора.

Навіны па тэме