Брусэль: налепкі на тэму беларускага супраціву

03.03.2011, 14:58  |  Навіны, БХД, Свет

У Брусэлі з’явіліся налепкі на тэму негвалтоўнага супраціву ў Беларусі. Яны расклееныя каля беларускай амбасады і ў іншых месцах, дзе вулічнае мастацтва ёсць звыклай часткай пейзажу.

 

«Сэнс акцыі — гэта прысутнасць, — адзначае актывістка БХД, якая зладзіла акцыю. — Калі ў ранішнім спакоі буржуазнага раёна Брусэля, дзе размяшчаецца беларуская амбасада, я ўбачыла звыклы

чырвона-зялёны сцяг, і асабліва калі праз дваццаць хвілін, як я адышла, нейкі стомлены чалавек пачаў метадычна здзіраць з агароджы чырвона-белыя паперкі, я адчула, што беларуская дыктатура прысутнічае і тут. Згадвецца Марцін Лютэр Кінг: „Несправядлівасць, дзе б яна ні была, — гэта пагроза справядлівасці паўсюль. Нас непазбежна звязвае нітка ўзаемных залежнасцяў, мы звязаныя адным лёсам. Тое, што непасрэдна ўплывае на кагосьці аднаго, ускосна ўплывае на ўсіх нас…“ Не ведаю, якое тут можа быць стратэгічнае значэнне, але няхай для мінакоў гэта будзе проста вулічнае мастацтва, якога навокал багата».

Крыніца: Наша Ніва

Навіны па тэме