Далучайцеся да штодзённай малітвы за палітзняволеных і пятнічнай малітвы за Беларусь!

07 сакавіка 2011 21:54  |  Галоўныя навіны

Шаноўныя сябры! Дарагія браты і сёстры! Беларускія хрысціянскія дэмакраты запрашаюць далучацца да малітвы за вызваленне ўсіх нявінназняволенных, за іх духоўнае і цялеснае ўмацаванне і ўзмацненне салідарнасці ў Беларусі.  Кожны дзень ля Чырвонага касцела Сымона і Алены ў Менску а 20-й гадзіне  збіраюцца вернікі розных канфесій, сваякі палітзняволеных і проста неабыякавыя людзі, каб памаліцца разам за Беларусь, каб запаліць зьнічы Свабоды і Салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

 

А кожную пятніцу таксама а 8-й вечара, заклікаем таксама далучацца і  да ўзмоцненай малітвы хрысціянаў за Беларусь, якая трывае ўжо шосты год.

Калі вы не можаце прыйсці, проста ў 20-00 выключыце святло ў сваёй кватэры, запаліце на вокнах свечкі і далучайцеся да агульнай малітвы.

Ад гэтага панядзелка ў праваслаўных хрысьціянаў пачаўся перавелікодны пост – самы лепшы час для малітвы і салідарнасьці.

Мы верым, што, як напісана ў Божым Слове, “шмат можа ўзмоцненая малітва справядлівага” (Якуба, 5:16) ды 

Антоні Бокун, пастар менскай царквы “Ян Прадвесьнік” пра малітвы і перамены  ў нашай краіне кажа наступнае:

 “Каб Божыя перамены адбыліся ў беларускім народзе, беларускімхрысьціянам патрэбна клапаціцца пра сваю краіну, маліцца за яе ідзейнічаць дзеля гэтых пераменаў. І Госпад дабраславіць Свой народ.

Мы верым, што Госпад жадае бачыць свабодную, праведную, эвангельскуюБеларусь, у якой пануе праўда і справядлівасьць. І каб бачыць такуюБеларусь, кожную пятніцу мы аб’ядноўваемся ў пасьце і малітве за нашу краіну.”

Далучайцеся да пятнічнай малітвы “За Беларусь”, далучайцесь да штодзеннай малітвы за палітзняволенных. Будзем салідарнымі! Разам мы пераможам!

Нагадаем, ініцыятыва штодзённай малітоўнай акцыі ля Чырвонага касцёла, якая атрымала назву “Нельга забыць”, узнікла стыхійна 19 студзеня падчас акцыі салідарнасці з арыштаванымі і пацярпелымі пасля падзеяў Плошчы-2010. Кожны дзень а 20-й гадзіне тут збіраюцца людзі са свечкамі, кветкамі і партрэтамі палітвязняў, спяваюць і моляцца, запальваюць знічкі і ставяць іх ля скульптуры арханёла Міхаіла. 

А ініцыятыва штопятнічнай “Малітвы за Беларусь” распачалася яшчэ напярэдадні пазамінулых выбараў 2006 года. Зараз каардынатарам гэтай ініцыятывы зьяўляецца сустаршыня БХД, евангельскі хрысціянін Аляксей Шэін.

 

Далучайцеся да штодзённай малітвы за палітзняволеных і пятнічнай малітвы за Беларусь!

 

Далучайцеся да штодзённай малітвы за палітзняволеных і пятнічнай малітвы за Беларусь!
Далучайцеся да штодзённай малітвы за палітзняволеных і пятнічнай малітвы за Беларусь!

Болей навін