Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей I заклікае адмовіцца ад выкарыстання атамнай энэргіі

15.03.2011, 13:53  |  Свет, Грамадства, Рэлігія

Вядомы сваёй актыўнасцю ў абарону навакольнага асяроддзя Сусветны (Канстанцінопальскі) патрыярх Варфаламей I прапанаваў адмовіцца ад атамных электрастанцый на карысць альтэрнатыўных крыніц энергіі, паведаміла ў панядзелак італьянскае агенцтва SIR.

 

Патрыярх зрабіў сваю заяву на фоне аварыйных сітуацый на шэрагу японскіх АЭС пасля землятрусу і цунамі. У прыватнасці, на АЭС у Фукусіме з-за землятрусу перарвалася электразабеспячэнне і з-за гэтага парушылася астуджэнне рэактара.

 

Патрыярх перакананы, што АЭС ўяўляюць значна большую небяспеку для Японіі, чым землятрусы і цунамі. «Мы молімся за народ Японіі і звяртаем свой заклік да людзей, якія прымаюць рашэнні ў галіне атамнай энергетыкі», - заявіў Варфаламей I.

 

«Пры ўсёй павазе да навукі, прапануем замяніць атамныя электрастанцыі, гэтак небяспечныя для чалавецтва, рознымі формамі «зялёнай» энергіі, якая бяспечная», - заявіў Варфаламей I.

 

«Творца даў нам сонца, вецер, мора і акіяны, якія магу стаць крыніцамі энергіі, дастатковай для чалавецтва», - падкрэсліў Сусветны Патрыярх.

Крыніца: радыё Рацыя

Навіны па тэме