Прэс-канфэрэнцыя з нагоды Дня Волі адбудзецца 22 сакавіка ля суду Маскоўскага раёну

21.03.2011, 21:05  |  Галоўныя навіны, Навіны, Свет, Палітыка

22 сакавіка, а 13-й гадзіне каля будынку суду Маскоўскага раёну гораду Менску, які знаходзіцца па адрасе праспэкт газэты "Праўда", 27, адбудзецца прэс-канфэрэнцыя з нагоды сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. А ў 14 гадзінаў там распачнецца суд над лідарамі "Маладога фронту" Зьмітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым. 

 

У прэс-канфэрэнцыі возьмуць удзел усе cябры аргкамітэту па правядзеньні акцыі 25 сакавіка. Падчас канфэрэнцыі, яны, сярод іншага, плянуюць падпісаць ліст у суд з прычыны забароны мерапрыемства Менгарвыканкамам па заяўленым маршруце плошча Якуба Коласа - сквер Янкі Купалы.

 

Сёньня, 21 сакавіка, падчас паседжаньня аргкамітэту яго ўдзельнікі абмеркавалі гэтую адмову. У сувязі зь няспыннай хваляй рэпрэсіяў у краіне яны вырашылі зьмяніць фармат мерапрыемства і правесьці ўскладаньне кветак у сквэры Янкі Купалы пасьля працоўнага дню 25 сакавіка.

Навіны па тэме