На менскай сустрэчы БХД у чацьвер урачысты канцэрт і фільм "Дзень Волі"

23.03.2011, 23:18  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД, Культура

 

У чацьвер 24 сакавіка ў межах чацьвярговых сустрэчаў менскага аркамітэту БХД адбудзецца урачыстае паседжаньне з нагоды Дня Волі - абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Чакаюцца выступы паэтаў і бардаў Галіны Каржанеўскай, Тацяны Беланогай, Марыі Новікавай, Юліі Фраловай, Андрэя Бананава і Аляксея Галіча.  Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў!

 


Таксама напрыканцы паседжаньня будзе паказаны дакументальны фільм  Юрыя Хашчавацкага і Уладзіміра Арлова “Дзень Волі”, зняты на замову тэлеканала “Белсат”.

 

Па пытаньнях далучэньня да менскай суполкі аргкамітэту БХД і ўдзелу ў сустрэчы можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына). 

 

Сустрэчы БХД па чацвяргах з удзелам былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, кіраўніка менскай суполкі аргкамітэту Віталя Рымашэўскага ладзяцца на ўправе БНФ па адрасе пр. Машэрава, 8 прынамсі да канца сакавіка.  На жаль, пасьля падзеяў Плошчы-2010 і ператрусу на менскім офісе БХД вымушаная былі вызваліць арандаванае памяшканьне офіса, таму нагадваем, што аргкамітэт БХД працгвае пошук 2-пакаёвай кватэры ў Менску на ўмовах арэнды для сустрэчаў сябраў аргкамітэту. Просім адгукнуцца сьмелых людзей, якія не пабаяцца афіцыйна здаць сваю кватэру ў арэнду аргкамітэту БХД на працяглы час, пажадана ў цэнтры Менску ці па лініі метро. Кантактны тэлефон: + 375 29 167 34 35 (Велкам).

Навіны па тэме