Віталя Рымашэўскага выклікалі ў КДБ для азнаямленьня са справай

01 красавіка 2011 17:45  |  Галоўныя навіны

Сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, экс-кандыдата ў прэзыдэнту Беларусі Віталя Рымашэўскага 1 красавіка выклікалі ў КДБ для азнаямленьня са справай.

 

Нагадаем, што 30 сакавіка падчас допыту Віталю Рымашэўскаму прад’явілі новае абвінавачваньне паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”). Як паведамляецца, неўзабаве падобнае абвінавачваньне будзе прад’яўленае і другому сустаршыню БХД Паўлу Севярынцу.

 

Пакараньне паводле дадзенага артыкулу прадугледжвае штраф, або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, ці абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьне волі на той самы тэрмін. Абвінавачваньне Віталю Рымашэўскаму было прад’яўленае.

Болей навін