А павінны, а мусім... (Верш)

09.04.2011, 16:03  |  Навіны, Культура

У рубрыцы "Верш на сайце БХД" па прапанове вядомай беларускай паэткі Галіны Каржанеўскай сёння падаем верш народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Ён надрукаваны 25 сакавіка 2011 года ў нізцы вершаў класіка беларускай літаратуры «Лёс твой — свабода» выбранае з выбранага (1994–2010)  ў дадатку «Літаратурная Беларусь» да штотыднёвіка «Новы час».

 

А ПАВІННЫ, А МУСІМ...

Беларускую справу
Трэба, хлопцы, рабіць
Не цяп-ляп, а на славу.
Справу трэба любіць!

Цяпам-ляпам, паспешна,
Мы і цэлым гуртом
Не збудуем належна
Беларускі наш дом.

А павінны, а мусім
Так яго збудаваць,
Каб майстроў Беларусі
Свет з’язджаўся вітаць.

А павінны, а мусім
Так свой гонар явіць –
Каб у дом Беларусі
Бог зайшоў блаславіць.

 

Ніл Гілевіч 

Навіны па тэме