У пятніцу адбудзецца выстава "Тэорыі ненасільля"

14.04.2011, 22:35  |  Навіны » Культура

У пятніцу, 15 красавіка, а 18:00 у Менску па адрасе Машэрава, 8 распачне сваю працу выстава сэрыі калажаў "Тэорыя ненасільля". Аўтарам гэтых твораў зьяўляецца прыхільніца аргкамітэту БХД Рыта Тарайкевіч.

 

"Як бачна з назвы, калажы прысьвечаныя этыцы і эстэтыцы мірнага супраціву. Практыка негвалтоўнага супраціву раскрывае новыя магчымасьці барацьбы за свабоду і справядлівасьць. На жаль, негвалтоўныя мэтады не вырашаюць усіх праблемаў і дылемаў. Болей за тое, яны, як і любы інструмант, могуць быць выкарыстаныя не на дабро, а на зло. Яны не зьяўляюцца панацэяй супраць несправядлівасьці. Але негвалтоўныя мэтады даюць новыя адказы на пытаньні маральнага супраціву", - адзначае сама Рыта Тарайкевіч.

Навіны па тэме