Стала вядомым імя судзьдзі на працэсе над Паўлам Севярынцам

20 красавіка 2011 17:34  |  Галоўныя навіны

Суд над зьняволеным сустаршынём аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўлам Севярынцам будзе весьці намесьніца старшыні суду Заводзкага раёну Менска па крымінальных справах Жанна Леанідаўна Брысіна. Пра гэта паведаміла маці палітыка Тацяна Севярынец.

 

Сам суд, як чакаецца, адбудзецца цягам тыдню па сканчэньні першатравеньскіх сьвятаў.

 

Нагадаем, што Павал Севярынец ад 19 сьнежня 2010 году знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Сустаршыне БХД пагражае да трох год пазбаўленьня волі.

Болей навін