У чацьвер паказ фільма «Верыць толькі ветру», прысвечаны наступствам Чарнобыля

28 красавіка 2011 08:53  |  Галоўныя навіны

У чацьвер 28 красавіка ў 18-30 на ўправе БНФ адбудзецца паказ дакументальнага фільма рэжысёра Віктара Корзуна “Верыць толькі ветру”, прысьвечанага праблемам забруджаных рэгіёнаў і ўсёй Беларусі пасьля аварыі на ЧАЭС. Прагляд фільма арганізаваны менскім аргкамітэтам БХД у межах акцыі абароны сядзібы БНФ і прысьвечаны 25-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама памяці трагічна загінулага прафесара Івана Нікітчанкі. Шчыра запрашаем!

У фільме пра сваё бачанне праблемаў наступстваў чарнобыльскай аварыі для беларусаў распавядаюць дазіметрыстка з чарнобыльскай зоны Настасься Пятроўна і прафесар, акадэмік, ліквідатар Іван Нікітчанка, які трагічна загінуў ў канцы мінулага году

Чакаецца, што на праглядзе будуць прысутнічаць сам рэжысёр Віктар Корзун і прадусар гэтага фільма, вядомая спявачка Кася Камоцкая. Таксама запрошаныя ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Болей навін