БЕЛСАТ ПРЭЗЕНТУЕ НОВЫ ФІЛЬМ

13.11.2009, 12:29  |  Навіны, Культура

Ініцыятыва «Беларуская нацыянальная памяць» і незалежны спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» запрашаюць на прэзентацыю дакументальнага фільму «Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944».

 

Пасля паказу запрашаем на дыскусію з удзелам Антося Цялежнікава, аўтара фільму з героямі стужкі — прафесарам Юрыем Туронкам, даследчыкам Другой Сусветнай Вайны і Чэславам Сэнюхам, вядомым перакладчыкам, сведкам нямецкай акупацыі Беларусі.

 

Час і месца: 13 лістапада, пятніца, ў Collegium Civitas (аўдыторыя А, XII паверх, Palac Kultury i Nauki, plac Defilad 1, Warszawa, уваход насупраць вул. Маршалкоўскай) а 18.30.

 

Фільм складаецца з трох частак. Працягласць каля 120 хв. Кожны ўдзельнік паказу атрымае DVD з фільмам. Уваход вольны.

Крыніца: "Наша Ніва"

Навіны па тэме