9 траўня хадэкі ладзілі экскурсію ў Курапаты, а спецслужбісты смажылі там шашлыкі (Фота)

09 мая 2011 23:10  |  Галоўныя навіны

У дзень перамогі над фашызмам сябры кампаніі “Пакаяньне” аргкамітэту БХД зладзілі экскурсію ў Курапаты, каб узгадаць і ахвяраў камунізму, які яшчэ чакае свайго Нюрэнберга. У экскурсіі ўзяў удзел вядомы археолаг і грамадскі дзяяч Міхась Чарняўскі, які адным зь першых даведаўся пра Курапаты яшчэ ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя. 

9 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі. У гэты дзень узгадваюць тых, хто загінуў на франтах Другой Сусьветнай Вайны ды падчас нямецкай акупацыі, а таксама закатаваных у канцэнтрацыйных лагерах. Але ў Савецкім Саюзе, у тым ліку ў  Беларусі быў другі нябачны фронт – камуністычная рэпрэсіўная сістэма па зьнішчэньні ўласных грамадзянаў. Сімвалам камуністычных рэпрэсіў у Беларусі зьяўляецца ўрочышча Курапаты пад Менскам, дзе ў перыяд з 1937 па 1941 растраляныя па розных ацэнках ад 30 да 250 тысячаў чалавек.

На эксурсію сабраліся і маладыя людзі, і сталыя, і сем’і зь дзецьмі. Шмат хто з прысутных быў у Курапатах упершыню. Напрыканцы экскурсіі ўсе запалілі сьвечкі, памаліліся за памяць ахрвяраў камунізму і фашызму на Беларусі, за вызваленьне ад духу таталітарызму і сапраўдную свабоду нашай краіны, а затым засьпявалі беларускі духоўны гімн “Магутны Божа”. 

Навокал квітнела безьліч пралесак-курапатак, якія далі назву гэтаму незабыўнаму журботнаму месцу. А ў гэты час на касьцях расстраляных іншыя беларусы смажылі шашлыкі. Хрысьціянскія дэмакраты паспрабавалі патлумачыць ім, што гэта блюзнерства. Некаторыя зразумелі, сабраліся і сышлі, але адзін зь іх, спецслужбіст на адпачынку, нашчадак энкавэдзістаў, што расстрэльвалі тут людзей 70 гадоў таму, прыгразіў хадэкам зладзіць “маскі-шоў” і паўтарыць 37-ы год. 

Нагадаем, другая сусветная вайна пачалася ў 1939 годзе пасьля заключэньня пакта Молатава-Рыбентропа паміж нацысцкай Германіяй і СССР. Нацысцкі і бальшавіцкі рэжымы насамрэч былі братамі-блізьнятамі і пераймалі адзін у аднаго вопыт катаваньняў і зьнішчэньняў мільёнаў бязвінных людзей. Прыкладам, першы канцэнтрацыйны лагер у Менску стварылі зусім не фашысты, а бальшавікі ў жніўні 1920 года. 

У чацьвер 12 траўня сябры менскай суполкі аргкамітэту БХД ладзяць паказ дакументальнага фільма на гэтую тэму “НКВД-Гестапа. Браты па крыві”, створанага рэжысёрам Уладзімірам Самойлавым у 2009 годзе для тэлеканала “Белсат”. Пачатак паказу ў 18-30 па адрасе пр.Машэрава, 8 у межах акцыяў абароны ўправы БНФ.

Болей навін