Протаіерэй Аляксандр Барысаў падтрымлівае Севярынца (фота, відэа)

11.05.2011, 12:04  |  Навіны, БХД, Свет

Даведаўшыся, што вязень турмы КДБ Павел Севярынец больш чатырох месяцаў не можа дамагчыся сустрэчы са святаром, настаяцель храма святога Казьмы і Даміяна протаіерэй Аляксандр Барысаў падпісаў і перадаў яму кнігу сваіх пропаведзяў.

 

Пасля ўдзелу ў акцыі пратэсту 19 снежня Павел Севярынец быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў і да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ён абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Суд над Паўлам адбудзецца сёння.

 

 

 



Навіны па тэме