Севярынец: “прывітаньне” ад Шаўчука я атрымаў яшчэ ў СІЗА КДБ

23 мая 2011 17:38  |  Грамадства

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, якога 16 траўня вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе, заявіў, што вельмі ўдзячны расейскаму музыку Юр’ю Шаўчуку за тое, што той падпісаў паштоўкі беларускім палітвязьням, у тым ліку сустаршыне БХД. Разам з тым палітык адзначыў, што прывітаньне ад яго атрымаў значна раней.

 

“Прывітаньне давялося пачуць яшчэ ў студзені ў СІЗА КДБ. Літаральна ў той момант, як ахоўнік у масцы піхнуў мяне ў дворык для прагулак, я пачуў па радыё (яго ўключаюць, каб зьняволеныя з розных дворыкаў не маглі размаўляць паміж сабой) голас Шаўчука: Я говорю, держись, браток, Господь нас уважает”, – адзначыў Павал Севярынец.

 

Нагадаем, што Юры Шаўчук падпісаў паштоўку Паўлу Севярынцу.

Болей навін