25 траўня дзень спачыну Максіма Багдановіча і паніхіда ў яго памяць

25.05.2011, 12:41  |  Навіны, Культура, Рэлігія

Сёньня, 25 траўня, у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Менска ў 14:30 пройдзе паніхіда за паэта Максіма Багдановіча з нагоды дня яго спачыну.

 

У малітоўным памінаньні супачыну, якое традыцыйна ў гэты дзень праводзіць брацтва ў гонар трох Віленскіх мучанікаў, возьмуць удзел супрацоўнікі музея М.Багдановіча, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Менска і ўсе жадаючыя аматары творчасьці паэта.

 

Нагадаем, сёлета будзе адзначацца 120-годзьдзе нараджэньня класіка беларускай літаратуры, таму малітвы за нашага славутага песьняра будуць сёньня асабліва натхнёнымі і ўзьнёслымі. 

Крыніца: "Наша Ніва"

Навіны па тэме