Уся гісторыя Беларусі ў за пяць хвілін. Першы анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” (Відэа)

30 мая 2011 17:09  |  Навіны

Кампанія “Будзьма беларусамі!” сумесна з парталам TUT.BY выпусьціла першы прафэсійны мультфільм па гісторыі Беларусі. У гэтай анімацыі за 5 хвілінаў распаведзеная гісторыя беларускай нацыі, пачынаючы ад стварэньня сьвету і сканчаючы 1991 годам. Гістарычная анімацыя, створаная як кліп на песьню Лявона Вольскага і Алякснадра Памідорава, ня мае аналягаў у Беларусі.

 

Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасьці сёньня могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.

Рэжысэр, мастак аніматар – Юлія Рудзіцкая, аўтары ідэі – Юлія Ляшкевіч і кампанія “Будзьма Беларусамі!”. Больш падрабязна пра гістарычную анімацыю і яе прэзэнтацыю на сайце кампаніі.

 

 

Болей навін