БХД працягвае праводзіць акцыі ў абарону жыцця (фота)

02 чэрвеня 2011 15:25  |  Галоўныя навіны

Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” і “Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў” правялі чарговыя акцыі ў межах кампаніі за сямейная каштоўнасьці “Моцная сям’я – моцная Беларусь”, прымеркаванай да Дню абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.

У паліклініках Менску і Менскага раёну сябры БХД і МХД распаўсюджваюць друкаваныя матэрыялы і дыскі зь інфармацыяй пра разьвіцьцё дзіцёнка ва ўлоньні маці і пра наступствы, якія ўзьнікаюць пасьля абортаў, пра маральныя паводзіны і цнатлівасьць да шлюбу, сумную статыстыку абортаў і далейшага бясплодзьдзя.

Таксама актывісты БХД у найбольш людных месцах Менска і на прыпынках грамадзкага транспарту распаўсюджваюць плякаты ў абарону жыцьця.

Апроч таго, распаўсюджваюцца буклеты пра наступствы алькагалічнай, наркотыкавай залежнасьцей, шкоду паленьня.  Усё разам – гэта хімічная залежнасьць, страшная праблема, што разбурае асобу чалавека і руйнуе ягоную сям’ю. Яна ёсьць прычынай 50% разводаў і абсалютнай колькасьці сіроцтваў.

Болей навін