Ініцыятыва “Наша Кунцаўшчына” змагаецца зь недахопам парковачных месцаў у Кунцаўшчыне (фота дакумента)

03 чэрвеня 2011 14:39  |  Грамадства

Ініцыятыва “Наша Кунцаўшчына” разам зь іншымі грамадскімі арганізацыямі і партыямі, у тым ліку Партыяй БХД, а таксама супольна з жыхарамі Кунцаўшчыны дамагаюцца вырашэньня ў гэтым мікрараёне Менска пытаньня адсутнасьці парковачных месцаў у дварах і на прылеглых тэрыторыях.

 

У 2011 годзе за вырашэньне гэтага пытаньня яны сабралі больш за 500 подпісаў, якія перадалі ў Менскі гарвыканкам і адміністрацыю Фрунзэнскага раёну Менска. Празь некаторы час прыйшоў адказ пра тое, што ўлады будуць будаваць парковачныя месцы ў месцах новай будоўлі.

 

“Адказ пакідае дваістае адчуваньне. З аднаго боку добра, што паркоўкі будуць ствараць. Але гэты адказ больш нагадвае адпіску, бо пытаньне з паркоўкамі сярод ужо пабудаваных дамоў ня будзе вырашана. Трэба больш радыкальныя і эфэктыўныя меры. І мы іх будзем і надалей дамагацца”, – падкрэсьліў удзельнік ініцыятывы Дзяніс Садоўскі.

 

Ініцыятыва “Наша Кунцаўшчына” была ўтворана ў 2008 годзе. У 2010 годзе ў межах яе было сабрана каля 600 подпісаў за павышэньне якасьці пітной вады. У выніку былі праведзены слуханні, у якіх прынялі ўдзел жыхары мікрараёну, прадстаўнікі ўладаў і гарвадаканалу. Пасьля гэтага ўлада прадставіла плян выхаду з сытуацыі, якія прадугледжвае сярод іншага будаўніцтва дадатковых ачышчальных станцый. 

 

Ініцыятыва "Наша Кунцаўшчына" змагаецца зь недахопам парковачных месцаў у Кунцаўшчыне (фота дакумента)

Болей навін