ADF просіць неадкладнага спынення пераследу асуджаных у Беларусі хрысціянскіх лідэраў

27.05.2011, 10:10  |  БХД, Свет

Alliance Defence Fund, арганізацыя хрысціянскіх юрыстаў, патрабуе неадкладнага cпынення пераследу сустаршыняў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», якія былі арыштаваныя, змешчаныя ў турму і асуджаныя пасля выказвання сваіх меркаванняў у снежні 2010 года нацыянальных выбараў у Беларусі.

Напрыканцы траўня 2011 году ADF накіравала лісты Аляксандру Лукашэнку і Прэзідэнту Еўрапейскага парламента, Ежы Бузэку, просячы паспрыяць у скасаванні прысудаў Паўлу Севярынцу і Віталю Рымашэўскаму.

Рымашэўскі, які балатаваўся на пасаду прэзідэнта, з'яўляецца адным з заснавальнікаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Ён атрымаў пакаранне ў два гады турмы умоўна, а Севярынец быў асуджаны да трох гадоў прымусовай працы ў адмысловым працоўным лагеры.

AFP паведамляе, што зняволеныя былі прызнаныя вінаватымі суддзёй Жанай Жукоўскай ў "дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак". Тым не менш, ADF сцярджае, што яны былі арыштаваныя толькі за выказванне сваіх хрысціянскіх поглядаў.

"Хрысціяне не павінны быць пакараныя проста за выказванне сваіх поглядаў. Свабоднае выказванне ідэй з'яўляецца адным з асноўных правоў чалавека, якое знаходзіцца пад абаронай як беларускага і еўрапейскага права", - кажа Роджэр Кішка, адвакат ADF. "Гэтыя два чалавекі былі неабгрунтавана арыштаваныя, пазбаўленыя сваіх правоў і прысуджаныя да турэмнага зняволення з-за сваіх поглядаў. Яны не парушалі законаў і толькі мірна выказвалі свае думкі. "

У лістах ADF свярджае, што Севярынца пасля арышту трымалі пяць месяцаў ў ізалятары КДБ у Менску. Знаходзячыся ў зняволенні, ён прасіў аб сустрэчы з праваслаўным святаром 10 разоў і атрымаў адмоўны адказ па кожным запыце.

"Гэтыя два чалавекі прысвяцілі сваю палітычную кар'еру на карысць дасягнення свабоды веравызнання ў Беларусі і з'яўляюцца змагарамі за дэмакратыю", - гаворыцца ў лістах. - "Абодва яны з'яўляюцца сябрамі і паплечнікамі па рэлігійнай свабодзе з Alliance Defence Fund, і мы ўзрушаныя і устрывожаны суровасцю прысудаў і адсутнасцю вяршэнства закона і празрыстасці".

 

Рымашэўскі распавёў AFP, што плануе падаць апеляцыю і мае намер удзельнічаць у іншых палітычных кампаніях і стаць прэзідэнтам. "Я выйшаў з гэтага мацнешым і з большым досведам," - сказаў ён.

Крыніца: Charisma News

Навіны па тэме