У Бабруйску прайшоў сход Магілёўскай абласной арганізацыі БХД

20.06.2011, 13:00  |  Навіны » БХД

У нядзею, 19 чэрвеня, у Бабруйску прайшоў сход Магілёўскай абласной арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя". У сходзе бралі ўдзел каля 25 сябраў БХД. 

 

Удзельнікі абмеркавалі бягучую сітуацыю ў краіне, прынялі план далейшай дзейнасці. На сходзе таксама пераабралі каардынатара абласнога камітэту – Таісію Кабанчук ды абралі Раду з сямі чалавек.

 

У бліжэйшы час у Магілёве пройдзе другая сесія сходу абласной арганізацыі БХД.

Навіны па тэме