Расея спыніла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь за даўгі

29.06.2011, 12:41  |  Навіны, Эканоміка

Расейскае ААТ "Інтэр РАТ ЕЭС" апоўначы 29 чэрвеня спыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь з-за адсутнасці чарговага плацяжу ў памеры 21,3 млн. долараў ЗША для пагашэння запазычанасці. Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў паабяцаў цалкам разлічыцца за спажытую расейскую электраэнергію.


Снапкоў не акрэсліў тэрміны вяртання доўгу расійскаму ААТ "Інтэр РАО ЕЭС". Наконт далейшага імпарту энергіі з Расіі ён сказаў, што ўрад Беларусі будзе сыходзіць з эканамічнай мэтазгоднасці.

 

- Любы чалавек, які паважае сябе і любае дзяржава, якая сябе паважае разлічваецца за даўгі. Таму мы за спажытую імпартаванную электраэнергію плаціць будзем, ці будзем мы імпартаваць у далейшым электраэнергію, гэта залежыць ад кошту электраэнергіі на ўнутраным рынку і той, якую мы можам набыць на знешніх рынках. Калі гэта будзе выгадна, то хутчэй за ўсё Міністэрства энергетыкі будзе працягваць ажыццяўляць імпарт. Калі гэта не будзе выгадна, то ў нас дастаткова магутнасцяў, каб забяспечваць сябе электраэнергіяй.

Нагадаем, "Інтэр РАТ ЕЭС" апоўначы 29 чэрвеня спыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь з-за адсутнасці чарговага плацяжу ў памеры 600 мільёнаў расейскіх рублёў (21,3 млн. даляраў ЗША)  для пагашэння запазычанасці. Урад Расеі чакае, што Менск пагасіць запазычанасць за спажытую электраэнергію ў бліжэйшы час, і яе пастаўкі ў краіну будуць ажыццяўляцца ў нармальным рэжыме. Плянаванае абмежаванне паставак электраэнергіі ў Беларусь не мае палітычнай падаплёкі, гаворка ідзе аб узаемадзеяньні энэргетычных кампаній, сцвяджае віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын.


Доўг Беларусі за пастаўкі электраэнергіі ў сакавіку— траўні складае каля 1,2 млрд. расейскіх рублёў і за чэрвень можа вырасці яшчэ на 400 млн. Па стане на 24 чэрвеня Беларусь пералічыла кампаніі "Інтэр РАТ ЕЭС" каля 8 мільёнаў рублёў, або 1,3% ад наяўнага доўгу.

 

9 чэрвеня кампанія "Інтэр РАТ" абмежавала пастаўкі з-за наяўнасці запазычанасці. Першапачаткова поўнае спыненьне паставак у выпадку непагашэння доўгу плянавалася на 22 чэрвеня,  затым было прынята рашэнне перанесці яго на 27 чэрвеня.
Па выніках перамоваў быў складзены і падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім Менск абавязаўся пагасіць запазычанасьць за расейскую электраэнергію да 5 ліпеня. 13 чэрвеня пастаўкі ў Беларусь былі поўнасьцю адноўлены, а 15-га "Белэнерга" пералічыла першы транш плацяжу па запазычанасці ў памеры 600 мільёнаў расійскіх рублёў - доўг за сакавік.

 

23 чэрвеня прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч падчас візіту ў Санкт-Пецярбург ужо заяўляў, што Беларусь цалкам разлічыцца за пастаўленую электраэнергію да 28 чэрвеня. Аднак грошы ў Маскву не паступілі да гэтага часу.

 

Доля расейскай электраэнергіі складае 12% у балансе сутачнага энергаспажывання краіны. Электраэнэргія, якая выпрацоўваецца ў Беларусі, даражэй за імпартаваную з Расеі, бо для яе вытворчасці практычна паўсюдна выкарыстоўваецца прыродны газ, які закупляецца ў Расеі.

 

Паводле Радыё "Рацыя" і Радыё "Свабода"

Навіны па тэме