Актывісты БХД у Оршы падалі заяўку на пікет

14 ліпеня 2011 14:07  |  Галоўныя навіны

Актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з Оршы падалі заяўку на правядзенне 13 жніўня ў горадзе пікету за вызваленне палітвязняў. Праводзіць яго плануецца ў адзіным дазволеным месцы – у дзіцячым парку насупраць будынку на вуліцы К.Маркса, 30.

 

“Мы загадзя падалі заяўку, каб у нас быў час падрыхтавацца да рашэння ўладаў. У мінулы раз нам адмовілі ў самы апошні момант, сказаўшы, што ў адзіным дазволеным месцы нельга праводзіць пікет. Раней там была пляцоўка для пікетаў, але пасля Дажынак-2008 яе знеслі. Не ведаю, ці задаволяць нашу заяву на гэты раз”, – адзначыў аршанскі каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка.

Болей навін