Павел Севярынец, Андрэй Кім і Наста Палажанка ўзялі ўдзел у малітоўнай акцыі ў Віцебску

25 ліпеня 2011 19:47  |  Галоўныя навіны

У Віцебску каля Успенскага сабора 24 ліпеня адбылася чарговая малітоўная акцыя за Беларусь. Удзел у ёй сярод іншых узялі лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец, лідарка Маладога Фронту Наста Палажанка, Андрэй Кім і іншыя. Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці Тацяна Севярынец.

 

“Вячэрнія малітвы былі адноўленыя 21 ліпеня. Мы спявалі гімны, казалі “Жыве Беларусь!”, але міліцыянты не звярталі на нас ніякай увагі. Відавочна, што мінулыя затрыманні і суды за ўдзел у гэтай акцыі былі выкліканыя “Славянскім базарам”. Улады папросту не хацелі, каб падчас яго правядзення людзі звярталі на нас увагу”, – адзначыла яна.

Болей навін