Запрашаем на прэсавую канферэнцыю аргкамітэту святкавання 20 гадоў незалежнасці

26.07.2011, 12:42  |  Галоўныя навіны, БХД, Палітыка

Запрашаем на прэсавую канферэнцыю Аргкамітэту святкавання 20 гадоў незалежнасці Беларусі. Удзел у прэсавай канферэнцыі возьмуць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Аляксей Шэін і намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

 

Канферэнцыя мае адбыцца ў гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня а 14-й гадзіне на офісе Руху "За Свабоду" па адрасе Менск, праспект Незалежнасці 80, кватэра 73.

 

Нагадаем, што 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, прынятай 27 ліпеня 1990 году, была нададзена сіла канстытуцыйнага закону.

Навіны па тэме