Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)

01 жніўня 2011 16:03  |  Галоўныя навіны

У справе Андрэя Жукаўца аб’яўлены перапынак да 23 верасня – такое рашэнне прыняў сёння раённы суд Беластока.  

Да гэтага часу суддзя Шчэнсны Шыманскі, які вядзе справу будзе ўдзельнічаць у слуханнях сведкаў абвінавачання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Сёння ў судзе па заяве пракуратуры былі заслуханы пратаколы сведкаў абвінавачання, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі з удзелам польскага пракурора Андрэя Сліўскага. Пасля чаго Андрэй Жукавец заявіў:

– Гэты працэс ідзе да вынясення прысуду. Але прысуд будзе вынесены судом неаб’ектыўным. Прашу высокі суд у адпаведнасці з артыкулам 41, даць мне магчымасць удзельнічаць у аб’ектыўным працэсе, мець аб’ектыўнага суддзю і аб’ектыўнага пракурора. 

Усе хадайніцтвы абвінавачанага Андрэя Жукаўца суд адхіліў:

– Хадайніцтва пададзенае Андрэем Жукаўцом, аб выключэнні Шчэнснага Шыманскага пакінуць без разгляду. З увагі на тое, што хадайніцтва аб выключэнні суддзі з той самай нагоды, ўжо разглядалася, нагоды разглядаць яго па новаму няма.

Справа супраць Андрэя Жукаўца цягнецца ў Польшчы ўжо болей за 10 гадоў. Прайшло больш за 50 паседжанняў, чарговыя слуханні пасля паседжання ў верасні, пройдуць ў кастрычніку. Запланавана і відэаканферэнцыя са сведкамі з боку абвінавачання з Латвіі. Калі суд у Беластоку вынясе рашэнне, што Андрэй Жукавец вінаваты ў злачынствах якія прад’явіла яму беларуская пракуратура, ён будзе перададзены беларускаму боку.

* * *

У Беластоцкім раённым судзе пачынаецца судовы працэс па справе беларуса Андрэя Жукаўца. Былы прадпрымальнік ужо 10 гадоў жыве ў Польшчы, і ўвесь гэты час суд не можа вырашыць пытанне законнасці яго знаходжання на тэрыторыі краіны.

У Беларусі Андрэя Жукаўца вінавацяць у эканамічных злачынствах. У той жа час шэраг апазіцыйных палітыкаў выступілі ў яго абарону. Яны кажуць, што справа Жукаўца – сфабрыкавана, бо ён дапамагаў апазіцыі.

Калі сёння беластоцкі суд прызнае Андрэя Жукаўца вінаватым, яго могуць адправіць у Беларусь:

– Я баранюся сам, сам вывучаю польскае права, польскі працэсуальны кодэкс. Беластоцкі суд і беластоцкая пракуратура хочуць мяне абвінаваціць у злачынствах, якіх я не дапусціўся – у мазхлярстве, махлярстве дакументаў, таксама ў тым, што я загарнуў нейкія грошы ў беларускіх банкаў у 1994 годзе. Усё гэта на падставе доказаў з Беларусі. Буду бараніцца, буду пераконваць суддзяў у тым, што карыстанне з доказаў з Беларусі, а таксама супрацоўніцтва з беларускай пракуратурай, КДБ і пракуратурай, супярэчыць польскаму праву і таксама праву Еўрасаюза.

Паводле Андрэя Жукаўца, Беластоцкая пракуратура карыстаецца перакладамі дакументаў, зробленых з фармальнымі памылкамі. А сама справа супраць яго – сфабрыкавана беларускай пракуратурай.

Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)Разгляд справы А.Жукаўца перанесены на верасень (фота)

Болей навін