У Магілёве адбыўся сход гарадской суполкі БХД

05 жніўня 2011 10:59  |  Галоўныя навіны

У Магілёве 4 жніўня адбыўся сход гарадской суполкі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Старшынёй суполкі была абрана Тацяна Шамбалава, яе намеснікамі – Алег Аксёнаў і Алесь Дзямідаў.

 

Удзельнікі сходу абмеркавалі далейшую дзейнасць гарадской суполкі БХД, падрыхтоўку да плануемага ў Магілёве форуму па праблемах палітвязняў у Беларусі, паведаміла Тацяна Шамбалава.

 

У прывастнасці было вырашана падаць у бліжэйшы час заяўку на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў.

Болей навін