Севярынец пра затрыманне Бяляцкага: улады пачалі зачыстку перад восенню

05.08.2011, 13:37  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павел Севярынец пракаментаваў прэсавай службе БХД затрыманне і ціск спецслужбаў на лідара праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага.

 

"Беззаконне працягваецца. Мяркуючы па ўсім, улады пачалі зачыстку перад восенню. Яны баяцца масавых пратэстаў і спрабуюць не толькі ціснуць на пратэстоўцаў, але і падарваць сістэму салідарнасці і ўзаемадапамогі", - адзначыў ён.

 

"Алесь Бяляцкі быў адным з лідараў той хвалі нацыянальнага адраджэнння, якая прывяла да незалежнасці Беларусі. Ён ужо больш за 20 гадоў у нацыянальным руху. Мы молімся за яго і яго сям'ю. Наш адказ на рэпрэсіі – трымацца разам!", - падкрэсліў Павел Севярынец.

 

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. У яго кватэры, лецішчы і офісе "Вясны" спецслужбы правялі ператрусы, канфіскавалі кампутары і дакументы. Зараз ён знаходзіцца пад вартай.

Навіны па тэме

Фото юзера Bel-Hack
Bel-Hack 05.08.2011
На днях пошутим....