ХРОНІКА ЦІСКУ СУПРАЦЬ ЗАСНАВАЛЬНІКАЎ БХД (АБНАЎЛЯЕЦЦА)

Улады спрабуюць перашкодзіць новай спробе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі зарэгістраваць партыю. На заснавальнікаў БХД пачаўся масавы ціск. У асноўным, улады дзейнічаюць праз працу сяброў аргкамітэта па стварэнні партыі.
На сайце БХД будуць адсочвацца выпадкі рэпрэсій з боку ўладаў у адносінах да сябраў БХД.
17 лістапада
Бабруйск. Тамары Фёдаравай, супрацоўніцы Бабруйскага мясакамбіната, пагражаюць звальненнем з працы. Зазначым, што зараз яна з’яўлецца ў адпачынку.
Меншчына. Алену Чужак, якая жыве ў адным з аграгарадкоў Менскай вобласці, паабяцалі выселіць разам з сям’ёй з дому, які прадастаўлены дзяржавай.
І Фёдараву, і Чужак прымушаюць адмовіцца ад сваіх подпісаў пад дакументамі аб заснаванні партыі БХД, прынятымі на Устаноўчым З’ездзе БХД у кастрычніку гэтага года.
Берасцейшчына. За адзін дзень чатырнаццаці (Пашалюк Васілій, Богдан Алена, Тхорава Таццяна, Мікуціна Наталля, Лагодзіч Аляксандр, Старун Ірына, Клімчук Ірына, Бірукевіч, Дылюк Ганна, Калесніковіч Максім, Мацюшык Алеся, Паляшчук Марына, Самовіч Андрэй) заснавальнікам партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з Берасця і Пінску званілі і прадстаўляўся супрацоўнікамі аддзелу юстыцыі берасцейскага гарвыканкаму.
18 лістапада
У Менску Батура Надзея Віктараўна, якая з’яўляецца заснавальніцай Партыі БХД і супрацоўніцай дзяржаўнага прадпрыемства, была выклікана на прафілактычную размову з кіраўніцтвам. На сустрэчы прысутнічаў прадстаўнік праваабарончага адзелу БХД Мікалай Арцюхоў. Дырэктара хвалявала пытанне накірунка дзейнасці Партыі і ці ставіла Надзея Віктараўна асабіста свой подпіс у спісе заснавальнікаў БХД. Вёўся аудыёзапіс.
Вось гэтая размова.
...
Батура Н.В. – Можно я приглашу сваё доверенное лицо?
Начальнік – Какое доверенное лицо?
Батура Н.В. – Так как вызов не касается работы, я хочу пригласить своего представителя.
Начальнік – Хорошо, пригласите.
...
Начальнік – Вы ставили подпись под регистрацией Белорусской христианской демократии?
Батура Н.В. – Да, я православная христианка.
Начальнік – Вы знаете политику, сущность организации, её направление?
Батура Н.В. – Да, я христианка...
Начальнік – Т.е. вы ответственно говорите, что подписались и являетесь членом организации?
Батура Н.В. – Да.
Начальнік – Осознанно?
Батура Н.В. – Да, я выступила за создание в рамках правового поля...
Начальнік - Политическую платформу скажите мне, пожалуйста... я хочу знать, что организация проповедует.
Прадстаўнік – Позвольте мне, как представителю...
Начальнік – Подождите, я спрашиваю у неё, человек подписался...
Прадстаўнік – Вы не имеете права вмешиватся в личную жизнь...
Начальнік - Я не вмешиваюсь, я просто спрашиваю.
Прадстаўнік - Вы вправе задавать вопросы исключительно по выполнению трудовых обязанностей, человек имеет право не отвечать.
Начальнік - ... я спрашиваю только один факт: подписался .. осознанно или неосознанно ...
Батура Н.В. – Осознанно, добровольно, в рамках правового поля.
Начальнік – Вот и всё... вы у меня работаете ... мне важно знать ... что бы кто там не говорил..
Батура Н.В. – Я считаю, что если человек верующий – это хорошо, что он в рамках правового поля и Закона Божьего ... это моя характеристика профессиональная (передаёт)
Начальнік – (читает) по поводу профессиональной деятельности я вопросов пока не задаю....
Батура Н.В. – Моё отношение к работе по совести: и к людям ... что даёт мне моя вера... вы знаете, что диспетчером очень тяжело работать...
Горадня. Сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, заснавальніца БХД Людміла Віктараўна Рукша працуе бухгалтарам у Гарадзенскім ДАСААФ. Сёння да яе на працу прыйшлі двое мужчын, якія адразу наведалі кабінет дырэктара. Пасля візіту невядомых кіраўнік выклікаў Людмілу Віктараўну і абвесціў, што калі яна не адкліча свой подпіс за стварэнне БХД, заўтра яна будзе звольнена з працы. Яна была вымушана падпісаць адмову, каб не згубіць працу, як адзіны сродак заробку.
Бабруйск.
Адным з начальнікаў РАНА Бабруйскага гарвыканкама (мяркуецца, што Савоцінай Людмілай Мікалаеўнай), была выклікана заснавальніца партыі “БХД” (пажадала застацца невядомай), работніца дзіцячага садку. Акрамя пытанняў па факце подпісу ў спісе заснавальнікаў партыі “БХД”, актывістку, абвінавацілі ва ўдзеле ў апазіцыйнай дзейнасці, давялі чалавека да таго, што ён вымушаны быў адмовіцца ад подпісу - свайго канстутацыйнага права на свабоду думкі і аб’яднанняў.
19 лістапада
Баранавічы. Супрацоунікі ідэялагічнага аддзелу Баранавіцкага гарвыканкаму (спадары Тузікаў і Дудко Вольга Анатольеўна (т. 8 (0163) 42 25 28) па даручэнні (?) Мінюста праводзяць праверку дадзеных па заснавальніках партыі “БХД” з г.Баранавічы.
На раніцу 19.11.2009 было абтэлефанавана 3 чалавекі: Ананіч Аляксей, Шавель Аляксей, Храпік Людміла.
Бабруйск. Студэнта мясцовага каледжа Змітра Сакуна выклікаў з пары намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Рагожнікаў і ў сваім кабінеце ўчыніў допыт.
Пытаўся “наконт апазіцыйнай дзейнасці, удзелу ў палітычных партыях і моладзевых рухах”. Пасля таго, як хлопец адказаў, што з’яўляецца заснавальнікам БХД, яго павялі да дырэктара навучальнай установы. Там Змітру сказалі падпісаць паперу аб тым, што ён не ўдзельнічаў ва Устаноўчым з’здзе БХД і не быў заснавальнікам партыі. Актывіст адмовіўся, тады яму ўскосна пагразілі адлічэннем, кудысьці патэлефанавалі і “пакуль” адпусцілі, а бацькоў выклікалі да дырэктара.
Бабруйск.
Заснавальніцу партыі “БХД” Пяшчынскую Анжэлу, супрацоўніцу адной з бабруйскіх гасцініц, яе працоўнае кіраўніцтва ў другі ўжо двойчы выклікала па факце подпісу ў спісе заснавальнікаў. Першы раз спадарыню Анжэлу прымусілі пісаць тлумачэнне. У другі раз падчас размовы з кіраўніцтвам у кабінеце прысутнічаў невядомы чалавек, а актывістку прымушалі даваць дадатковыя тлумачэнні па па факце подпісу ў спісе заснавальнікаў, не маючы на тое законных падстаў.
21 лістапада.
Даўгінава (Менская вобласць)
Маці каардынатара мясцовай суполкі БХД Івана Кандратовіча выклікалі на працу, яна мела размову з начальнікам наконт свайго сяброўства ў БХД. Жанчына пацвердзіла, што з’яўляецца заснавальніцай “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, бо мае на гэта канстутыцыйнае права.