Каманда БХД заняла трэцяе месца на Кубку Свабоды імя Генадзя Карпенкі (фотарэпартаж)

15 жніўня 2011 11:44  |  Галоўныя навіны

У нядзелю, 14 жніўня, адбыўся футбольны турнір на Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі, у якім узялі ўдзел каманды Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Партыі БНФ, Беларускага руху, Руху “За Свабоду”, Беларускай асацыяцыі журналістаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Каманда БХД заняла на турніры выніковае трэцяе месца. Апроч гэтага, брамнік каманды БХД Юрась Аксяневіч быў прызнаны лепшым брамнікам турніру.

Каманда БХД патрапіла ў падгрупу разам з камандамі Беларускага руху і дыпламатаў. Першы матч прадстаўнікі БХД прайгралі з лікам 3:0, аднак другі супраць прадстаўнікоў дыпкорпусу выйгралі 3:1.

У паўфінале актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прайгралі камандзе АГП з лікам 3:0. У матчы ж за трэцяе месца яны здолелі перамагчы прадстаўнікоў БАЖ з лікам 3:1. Гэта дазволіла камандзе БХД заняць выніковае трэцяе месца. Лепшым бамбардзірам каманды стаў Алесь Чаркашын, які забіў тры мячы ў брамы супернікаў.

Першае месца ў турніры заняла каманда Беларускага руху, другое – АГП. Абедзвюм гэтым камандам прайграла БХД. Дасягнуты на гэтым турніры вынік стаў лепшым для Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за ўвесь час яе спаборніцтва за Кубак Свабоды.

“Гульня была цяжкай, але з дапамогай Бога мы змаглі заняць трэцяе месца. Мы не былі вельмі моцнай камандай, аднак у нас быў вельмі моцны сяброўскі дух”, – падкрэсліў лепшы брамнік турніру Юрась Аксяневіч.

“У гэты раз мы надалі больш увагі падрыхтоўцы каманды, сабралі наймацнейшых гульцоў, што і дало свой вынік, які мы лічым справядлівым. Віншую прадстаўнікоў камандыі і ўсіх сябраў БХД з гэтым цудоўным вынікам!”, – адзначыў галоўны трэнер каманды Дзяніс Садоўскі.

Болей навін