Сябры БХД узялі ўдзел у пікеце ля Генпракуратуры Польшчы (фота)

16.08.2011, 15:18  |  Галоўныя навіны, Палітыка

16 жніўня перад Генеральнай пракуратурай у Варшаве прайшла акцыя пратэсту. Адзін з арганізатараў акцыі - сябар Нацыянальнай рады БХД Анатоль Міхнавец.

Яе ўдзельнікі патрабавалі аб'ектыўнага расследавання справы пра выдачу польскай пракуратурай банкаўскіх звестак Алеся Бяляцкага беларускім уладам. На акцыю прыйшлі 11 чалавек — пераважна студэнты. Пасля некалькі хвілінаў скандаванняў "Не — супрацоўніцтву з дыктатурай!" два пікетоўшчыкі адправіліся ў Генпракуратуру, дзе іх сустрэў прэс-сакратар Мацей Куяўскі. 

Пікетоўшчыкі перадалі яму петыцыю. У ёй — патрабанне пакараць вінаватых у выдачы звестак пра Бяляцкага. Таксама беларусы Варшавы патрабуюць спыніць супрацоўніцтва паміж польскай і беларускай пракуратурай у сферы абмену звесткамі, якія могуць быць выкарыстаныя супраць беларускай апазіцыі. Яны патрабуюць абнародаваць інфармацыю, пра якіх яшчэ апазіцыянераў Польшча перадала звесткі афіцыйнаму Мінску.

Пад петыцыяй падпісаліся арганізацыі "Малады Фронт", рух "Еўрапейская Беларусь", аргкамітэт партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", Цэнтр абароны правоў чалавека "Вольнасць і права" і "Саюз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі".

Навіны па тэме