У Гомелі затрымалі актывістку БХД

17 жніўня 2011 21:53  |  Палітыка

15 жніўня ў Гомелі адбылася акцыя “Ліст палітвязню”.  Акцыю праводзіла кааліцыя “Наша альтэрнатыва” у склад якой ўваходзяць Малады фронт, рух салідарнасці “ Разам”  ды інш. Таксама ў акцыі прымалі ўдзел актывісты кампаніі “Гавары праўду”, Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Пасля, увечары была затрымана людзьмі ў цывільным адна з удзельніц Вольга Буранкова.

 

“Гэта было прыкладна а 20.00 гадзіне, я рухалася па вул. Савецкай”, – распавядае Вольга.

“Я была з дзіцём, калі да мяне падыйшлі людзі ў цывільным. Адзін адразу падыйшоў да мяне, а другі чамусьці да каляскі з маім 2-гадовым сынам. Папрасілі прайсці за імі на размову, пасля таго, як я адмовілася, адзін пачаў каціць каляску, і мне прыйшлося пагадзіцца пайсці з імі.

 

Мяне пасадзілі ў мікрааўтобус ”Фольксваген” і пачалі казаць нешта кшталту: “Ізноўку ты за старое? Цябе ж папярэджвалі! Пра дзіця падумай! Не сапсуй яму жыццё! Мала табе, што цябе з ВНУ адлічылі?” і г. д. Я ўпэўнена што гэта была сроба ціску, бо яшчэ раней да мяне прыходзіў участковы інспектар размаўляць на тую ж тэму”. – кажа Вольга Буранкова.

Болей навін