У Берасці абралі новага кіраўніка гарадской суполкі БХД

22.08.2011, 13:44  |  БХД, Палітыка

У Берасці 20 жніўня адбыўся сход гарадской арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, на якім прысутнічалі два сустаршыні аргкамітэту БХД: кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук. Падчас сходу быў абраны новы кіраўнік берасцейскай суполкі БХД Алесь Чаркашын, больш вядомы як Алесь Змагар.

 

Удзельнікі сходу таксама абмеркавалі далейшы план дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Прынамсі, было вырашана правесці 3 верасня берасцейскую абласную канферэнцыю БХД, а таксама праваабарончы форум, прысвечаны праблеме палітвязняў у Беларусі. Па яго сканчэнні прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Берасцейшчыны намераныя наведаць калонію "Воўчыя норы", дзе ўтрымліваюцца некаторыя з палітзняволеных.

Навіны па тэме