У Vseti.by раззаблакавалі суполку ў падтрымку ў палітвязняў

05.09.2011, 15:05  |  Навіны » Палітыка

Адміністрацыя беларускай сацыяльнай сеткі Vseti.by разблакавала доступ да суполкі "Свабоду палітвязням!". Суполка была зачыненая на працягу больш, чым двух месяцаў.

 

Суполка, змешчаная па адрасе http://vseti.by/club88287, была створана актывістамі аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" 21 чэрвеня, але неўзабаве адміністрацыя сайту вырашыла заблакаваць яе да высвятлення абставінаў. На гэта ім спатрэбілася амаль 2,5 месяцы.

 

За першы дзень працы да суполкі далучылася каля 80 чалавек, але ў сувязі з працяглым блакаваннем доступу колькасць яе ўдзельнікаў скарацілася да 61. 

Навіны па тэме