Запрашаем сумесна адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы

05 верасня 2011 16:21  |  Галоўныя навіны

8 верасьня ў 18-30 па адрасе Кульман, 4 адбудзецца ўрачысты канцэрт-паседжаньне менскага аргкамітэту БХД, прысьвечаны Дню беларускай вайсковай славы – Славутай перамозе ў 1514 годзе пад Воршай войскаў Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім, якія з Божай дапамогай адужалі ля рэчкі Крапіўна амаль ўтрая пераўзыходзячае войска маскоўцаў. Шчыра запрашаем!

У праграме сьвяткаваньня: 
– выступ знакамітага барда, заснавальніка бардаўскага фэста “Бітва пад Воршай” Андрэя Мельнікава;
-прагляд фільма, прысьвечанага Бітве пад Воршай;
-конкурсы і падарункі ды іншыя сюрпрызы.

Уваход вольны.

 

Сустрэча “ўкантакце” тут.

Болей навін