Менскія хадэкі адзначылі ўгодкі Бітвы пад Воршай разам з Андрэем Мельнікавым (Фота)

09.09.2011, 17:36  |  БХД, Палітыка, Культура

8 верасня у Менску адбылося ўрачыстае паседжанне менскага аргкамітэту БХД, прысвечанае Дню беларускай вайсковай славы - славутай перамозе 1514 года пад Воршай войскаў Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім над ўтрая пераўзыходзячым войскам маскоўцаў. На імпрэзе з адмысловай праграмай выступіў легендарны беларускі бард, заснавальнік бардаўскага фэста "Бітва пад Воршай" і сябра гомельскага аргкамітэту БХД Андрэй Мельнікаў.

Перад пачаткам вечарыны да прысутных з віншавальным словам звярнуўся сустаршыня БХД, кіраўнік менскага аргкамітэту Віталь Рымашэўскі. Ён адзначыў важнасць гэтай гістарычнай даты і прыкладу служэння Богу і Бацькаўшчыне галоўнага героя бітвы пад Воршай праваслаўнага хрысьціяніна гетмана Канстанціна Іванавіча Астрожскага.

Таксама была прадстаўленая мультымедыя-прэзэнтацыя, прысвечаная гісторыі і вынікам славутай перамогі, ды паказаны кароткі відэа-фільм тэлеканала Белсат "Канстанцін Астрожскі і бітва пад Воршай" з цыклу "Гісторыя пад знакам Пагоні". Напрыканцы ўрачыстай часткі паседжання адбылася невялічкая віктарына.

Акрамя святочнай імпрэзы, сябры менскага аргкамітэту БХД таксама абмеркавалі свой ўдзел у падрыхтоўцы да народнага сходу 8 кастрычніка ў Менску, кампанію за свабоду палітвязьняў ды іншыя планы менскага аргкамітэту на бліжэйшы час. 

Нагадаем, амаль паўтысячагоддзя таму на Раство Багародзіцы 8 верасня 1514 года на рацэ Крапіўна пад Воршай адбылася славутая перамога 30-тысячнага войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Іванавічам Астрожскім над амаль ўтрая пераўзыходзячам яго войскам Вялікага Княства Маскоўскага. Праваслаўны хрысціянін гетман Астрожскі перад бітвай маліўся, каб Гасподзь дараваў яму перамогу, і Бог пачуў ягоныя малітвы.  

Бітва пад Воршай была прызнаная адной з найбуйнейшых у Еўропе ў пачатку ХVІ стагоддзя, увайшла ў еўрапейскія хрэстаматыі як узор удалай тактыкі змагання з нашмат большымі сіламі ворага. У гонар гэтай славутай перамогі і самога гетмана Астрожскага пісаліся вершы і панегірыкі нават у Рыме, складаліся песні, была напісаная славутая батальная карціна з адлюстраваннем усіх эпізодаў сечы, дзе можна ўбачыць дзяржаўны сьцяг Вялікага Княства Літоўскага з выявай Пагоні, а на дзідах літвінскай кавалерыі  - белыя сцяжкі з чырвонай паласой на белым тле, прататып бел-чырвона-белага сьцяга. 

У 1992 годзе ў дзень гадавіны бітвы пад Воршай на плошчы Незалежнасці ў Менску адбылася прысяга беларускіх вайскоўцаў на вернасць свайму народу. З пачатку 90-х беларуская грамадскасць святкуе 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы.

Навіны па тэме