Падчас малітвы за Беларусь за ўзняты сцяг міліцыянты затрымалі Ніну Багінскую (Абноўлена, новыя фота)

19 верасня 2011 19:43  |  Палітыка

19 верасня, у 20-ю гадавіну абвяшчэння бел-чырвона-белага сцягу і гербу “Пагоня” дзяржаўнымі сімваламі Беларусі, традыцыйная малітва за Беларусь і свабоду палітвязьняў ля Чырвонага касцёлу у Менску была прысвечаная нацыянальным беларускім сымбалям. Напрыканцы яе за спробу ўзьняць бел-чырвона-белы сцяг была затрыманая грамадская актывістка, сяброўка інцыятыўнай групы экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Ніна Багінская.

Актывістка паспрабавала ўзняць святы сцяг Хрыста падчас спявання гімну “Магутны Божа”, але да яе адразу ж падбеглі міліцыянты, якія зламалі тронак, сарвалі сцяг, а саму Ніну Багінскую затрымалі. Як высветлілася пазней, спадарыню Ніну адвезлі ў Маскоўскі РАУС Менска. Пасля гадзіннай размовы ў РАЎСе, міліцыянты адвезлі Багінскую на прыпынак і адпусцілі.

Традыцыйнай штодзённай малітве за Беларусь 19 верасня папярэднічала шэсце жанчын з бел-чырвона-белымі шалікамі ад Кастрычніцкай плошчы да Чырвонага касцёла. Нетрадыцыйным стаў пачатак малітвы: яе ўдзельнікі праспявалі “Пагоню” Максіма Багдановіча.

Болей навін