Бог з намі! Выйшаў дыск беларускіх хрысьціянскіх сьпеваў “Эмануіл”

28 верасня 2011 18:01  |  Культура

Пра тое, што “Бог з намі”, сьведчыць выданьне новага альбому беларускага праслаўленьня “Эмануіл”. Праект нарадзіўся ў эвангельскай царкве “Ян Прадвесьнік”. Мэтай яго зьяўляецца распаўсюд сьпеваў хвалы і пакланеньня Богу на беларускай мове.

Назва музычнага альбому выбрана невыпадкова, бо заключае ў сабе словы надзеі для сёньняшняй Беларусі. Кожны народ  у складаны час шукае выйсьця ды выратаваньня. І шчасьлівы той, які знаходзіць яго ў Богу. 

 

Так болей за 2000 год таму ў адзін з самых цёмных гістарычных пэрыядаў для ізраільскага народу, падчас рымскай акупацыі, нараджаецца надзея. Анёл Габрыэль зьявіўся простай дзяўчыне Марыі, каб абвесьціць, што яна народзіць Сына, імя якому будзе Ісус, бо Ён збавіць людзей ад грахоў іх.  Яшчэ раней прарок Ісая казаў, што “Дзева панясе ва ўлоньні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго Эмануіл”, што значыць Бог з намі”.

 
На думку аўтараў альбому сьпявачкі Алены Васілеўскай, а таксама шматлікіх аўтараў тэкстаў, сёньняшняя Беларусь не менш за Ізраіль патрабуе Збаўцы. І тое, што яе ўздыме – гэта  агульнае духоўнае абуджэньне нашага народу. Бог з намі, але галоўнае, каб мы былі зь Ім.

  
Стваральнікі альбому імкнуцца запаліць беларускіх хрысьціянаў для гарачага, шчырага праслаўленьня на мове, якую даў нам Бог, а таксама ўзбудзіць жаданьне ў беларускіх патрыётаў схіліцца перад Госпадам і пайсьці разам за Ісусам.

 

Атрымаць больш поўную інфармацыю пра выданьне, а таксама зьвязацца з самімі музыкамі можна па тэлефонах: +37529 3389619 альбо +37529 5049940.

 

Прадзюсарскі цэнтар  Царквы “Ян Прадвесьнік”

Болей навін