29 верасня адбылася традыцыйная акцыя памяці ў Курапатах (Фота)

30 верасня 2011 10:02  |  Палітыка

29 верасьня ў Курапатах адбылася традыцыйная акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. У акцыі ўзялі ўдзел каля 15-ці дэмакратычных актывістаў, у тым ліку сябры аргкамітэту БХД.

Удзельнікі мерапрыемства традыцыйна  запалілі сьвечкі і ўсклалі кветкі ля памятных камянёў і крыжоў. Прадстаўнікі руху “Разам” Галіна Сіўчык і Алесь Макаеў пасадзілі ва ўрочышчы жывыя кветкі. 

Грамадзкая актывістка, сяброўка БХД Ганна Шапуцька нагадала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю гэтых штомесячных жалобных акцыяў, мэтай якіх зьяўляецца прызнаньне даты 29 кастрычніка, калі ў 1937 годзе за адну ноч было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, днём памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Беларусі. Таксама яна ўзгадала пра цяперашніх палітвязьняў, бо сёньня за кратамі існуе пагроза іх жыцьцю і здароўю.

Старшыня Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Зінаіда Тарасевіч, якая сама паходзіць з рэпрэсаванай сям’і і нарадзілася ў ГУЛАГу, распавяла пра тыя страшныя часы і заклікала беларусаў да пакаяньня ў злачынствах камуністычнага рэжыму, бо на яе думку, толькі агульнанацыянальнае пакаяньне і аднаўленьне памяці пра савецкія рэпрэсіі можа спыніць рэпрэсіі ў сёньняшняй Беларусі. А каардынатар кампаніі “Пакаяньне” аркамітэту БХД Валерыя Чарнаморцава нагадала прысутным, што як са старажытнай Ерусалімскай Галгофы, месца ганебнай сьмерці і ўкрыжаваньня Хрыста праз Яго Ўваскрасеньне зазьзяла людзям надзея на збаўленьне, так і з Курапатаў – беларускай Галгофы – больш за 20 гадоў таму распачалося ўваскрасеньне беларускай нацыі і ачышчэньне нашай зямлі ад духу камунізму. 

Напрыканцы прысутныя памаліліся за Беларусь і вызваленьне сёньняшніх палітвязьняў ды прасьпявалі беларускі духоўны гімн “Магутны Божа”. 

За акцыяй назіралі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў, але ня ўмешваліся, нават нягледзячы на тое, што ўвесь час мерапрыемства над Курапатамі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Болей навін