Актывіста БХД папярэдзілі за арганізацыю Народнага Сходу

06 кастрычніка 2011 11:14  |  Палітыка

Каардынатара аргкамітэту БХД у Слоніме Івана Бедку, які таксама з’яўляецца арганізатарам Народнага сходу, выклікалі ў пракуратуру і папярэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства.
Бедка заявіў: у пракуратуры яму прапанавалі падпісаць паперу пра тое, што ён папярэджаны пра адказнасьць за правядзеньне масавага мерапрыемства без дазволу ўладаў.

Іван Бедка запярэчыў пракурору і сказаў, што згодна з існуючым заканадаўствам для правядзеньня Народнага сходу не патрэбна мець дазволу ад ўладаў і адмовіўся падпісваць любыя паперы. На што яму коратка адказалі: «мы вас папярэдзілі…»

Болей навін