Рымашэўскі: акцыі пратэсту дапамагаюць людзям пераадолець страх (фота)

08 кастрычніка 2011 15:09  |  Галоўныя навіны

8 кастрычніка прадстаўнікі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ўзялі ўдзел у акцыях пратэсту “Народны сход”. У Менску акцыя прайшла на абгароджанай турнікетамі плошчы Бангалор, у шматлікіх гарадах улады не далі правесці “Народныя сходы”.

 

Да правядзення акцыяў пратэсту ўлады пачалі рыхтавацца загадзя: затрымліваць арганізатараў акцыяў і распасюджвальнікаў улётак ды іншых дэмакратычных актывістаў, выносіць ім папярэджанні з пракуратуры, арганізоўваць суботнікі і кірмашы на час правядзення Народных сходаў і гэтак далей. Не спрыяла акцыі і надвор’е: з самога ранку ішоў дождж. Тым не менш Народныя сходы прайшлі ў многіх гарадах Беларусі, найбольшай колькасць удзельнікаў была ў Менску – 600-700 чалавек.

 

“Я чакаў, што колькасць удзельнікаў будзе невялікая, бо беларусы пакуль негатовыя да пратэстаў. Разам з тым вельмі добра, што людзі, нягледзячы на запалохванні і надвор’е выйшлі. За гэта ім вялікі дзякуй”, – сказаў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, які ўзяў удзел у акцыі ў Менску.

 

“Падобныя акцыі, няважна санкцыянаваныя яны ці не, вучаць людзей пераадольваць свой страх, бо страх – гэта адзіны наш вораг і адзіны хаўруснік дзейснай улады. Апошнія сацыялагічныя апытанні паказваюць, што толькі 20% людзей падтрымліваюць рэжым, у той час як супраць яго выступаюць 80% беларусаў. Гэта значыць, што 80% гатовыя да зменаў, але іх стрымлівае страх”, – адзначыў палітык.

 

“Кожны выхад людзей на акцыю пратэсту набліжае змены ў нашай краіне. Людзі выйдуць пратэставаць, але пазней. Пакуль яны яшчэ негатовыя”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

 

Рымашэўскі: акцыі пратэсту дапамагаюць людзям пераадолець страх (фота)Рымашэўскі: акцыі пратэсту дапамагаюць людзям пераадолець страх (фота)Рымашэўскі: акцыі пратэсту дапамагаюць людзям пераадолець страх (фота)Рымашэўскі: акцыі пратэсту дапамагаюць людзям пераадолець страх (фота)Рымашэўскі: акцыі пратэсту дапамагаюць людзям пераадолець страх (фота)

Рымашэўскі: акцыі пратэсту дапамагаюць людзям пераадолець страх (фота)
Рымашэўскі: акцыі пратэсту дапамагаюць людзям пераадолець страх (фота)

Болей навін